Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Антон Лойко

Сярэдняя: 3 (8 галасоў)

Хацеў бы расказаць наступную гісторыю:

Пра дзяучыну, якую сустрэў,

Якой была яна цудоўнаю.

Хто бачыў адразу б мяне зразумеў!

Вочы што два васількі!

Блішчалі як сонца ў адлюстраванні ракі..

Бачылі зоркі на небе?

У параўнанні з усмешкай гаслі яны!

Моцна за руку яе я трымаў,

Але ўтрымаць не змог..

Сэрца яе ўкраў хлопец другі

Злодзей, якому чорт дапамог.

Чаму злодзей? Бо сэрца яму не патрэбна!

Нельга мне пра іх дурнога казаць,

Бо недастаткова толькі трымаць..

Трэба любіць і любімым быць,

Але зараз скажыце, як далей мне быць?

Каго мне любіць, каму вершы дарыць?

Калі, сябар, адкажаш: - хопіць на свеце такіх!

Я адкажу: - мне не трэба другіх!

Хачу тую, што да сэрца калісь прытуляў!

Прайшло ўжо часу шмат, а я памятаю

Тыя дні і тыя ночы, што быў з ей.

Можа дурны, але веру, што вернецца дзяўчына,

Якой і па сёння ёсць места ў сэрцы маім.

Калі вернецца буду я, мусіць, дурным,

Таму што кахаю і веру па сёння,

Што мая ты, бо не можа так быць,

Каб адзін з нас мог толькі любіць