Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аскепак Цвярозы

Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

Марна годы я губляў,
Але веру: прыйдзе час,
Вырвусь я з штодзённай багны,
Запяя натхненне зноў,
Праглынуўшы цішыню,
А каханне прыкры пах -
Душыць душу зараз ён -
Ападзе дажджом здранцвелым,
Ператвараючы ў булён
Мінералы ссохлых думак.

Пойдзе важкасць у глебу-губку разбаўляць Вялікі Сцікс -
Застанецца толькі ззянне
Некранутых дыяментаў свежых мар,
Надзей, пачуццяў,
Светлых плям на твары мутным
Майго ранейшага жыцця.



Сярэдняя: 2 (4 галасоў)

Свабоды, дайце свабоды,
Каб я адчуў сябе мастаком!
Дайце любові, каб я ніколі не ведаў прозы...
Рэжце мяне, каб не высахлі слёзы,
Крыві маёй ссохнуць не дайце,
Каб раны не смелі гаіцца,
Каб памяць была пра памылкі,
Пра тое, чаму ноччу не спіцца!
Перабівайце подых натхнення
Ды забівайце цвікі сумнення
Адразу ў душу, мінуючы сэрца...
Працягвайце ваша хамскае шоў,
Душыце мяне, каб не вымавіў слоў!
Бейце па твары,
Пейце, пачвары,
Маю маладую салодкую кроў!
Рагочучы рэхам, тапчыце святыні,
Каб рэчкі душы маёй страцілі плыні!
Людзі света!
Не саромцесь!
Крытыкуйце! Прыніжайце!
Смейцеся і разбурайце...
Толькі дзеля свайго бога,
Падатрыце свае сліны,
Вымайце нарэшце рукі...
Брудная, брыдка - ванітую!
Хопіць гніллю забіваць маю душу-мясарубку!