Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дарый Красавік

Яшчэ не ацэнена

як цягнуцца кветкi да сонца,так я хачу да цябе
як дуба каранi моцныя зямлю абдымаюць
так жа моцна ўвечары абдымi
мяне
мяне абдымi ў апошнi раз
будзь блiжэй
чым колы цягнiка да рэек
даруй
ранiцай

даруй мяне



Яшчэ не ацэнена

хацеў бы я вершы пiсаць
каханне спаткаць
у каханнi прызнацца
пасля каб не знiкнуць
не заблытацца
ва ўласных мне думках
я б апрануўся ў гэта пачуцце
i не казаў iншым я людзям
адкуль цяплыня ўся гэта бярэцца
нiхто ўсё роўна зберагчы з iх не здолiць
а калi каханне ў сэрцы колiць
тады i жыве яно
ты ж разумееш
толькi дзiвак мне не паверыць
а я буду сцвярджаць толькi адно:

каханне ў кожнага,дружа,сваё



Яшчэ не ацэнена

чытаю вершы па тваiх вачах
пасля
я ад'язджаю
i словы ў бокi розныя ляцяць
напрыканцы цябе спытаю
чаму ты погляд не адвеў
і не здзiвiўся, што твар ў брудзе
нiводнага радка не пракрычаць
хто ведаў, што так цяжка будзе
за два гады запал не збавiць
а
усё магло бы быць iнакш
у апошнi раз мяне ты бачыш
чытаю вершы ў вачах

дай мне ўдосталь наглядзецца
дай мне ў сэрца захаваць
натхненне для наступных вершаў
каханне
каб чужым чытаць