Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзмітры Прымак

Сярэдняя: 3.3 (14 галасоў)
Глушачы вэрхал сталічны, Трамваяў варшаўскіх грукат, Мяне Беларусь мая кліча Тысячай розных гукаў. Ускінецца сэрца трывожна, Душа ваўкалакам завые, Як бомкне званамі Каложа, Зайграе арган у Сафіі. Ледзь зоймецца золак няпэўны - Я чую, як радасна-звонка Крычаць беларускія пеўні, Цурчыць малако у даёнках. І радасна трохі, і млосна Пачуць, як далёка дзесьці Гамоняць пад ветрыкам сосны, Як птушкі спяваюць у лесе. Штодзённа ад рана да рана Чуваць, як пульсацыю ў жылах, Твой голас: " Вяртайся, каханы... Вяртайся дадому, мой мілы..." Nike