Мне вашых вачэй ня трэба,
Яны навучыліся хлусіць.
Палі ўжо даўно без хлеба
І сеяць ніхто не мусіць.
Забыліся вы пра шчасце
У спыненых момантах дня.
Шукаеце там багацце
Даўно дзе яго няма
Будуеце хаты з краю
Высокі ставіце плот...
Даруй, так цябе успрымаю
Мой сціплы, глухi народ.