Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Фенька Лайдак

Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)

Малюся за сяброў,
Што ёсць і будуць,
За лёс краіны
І задароўе, за
Цябе; калі я раптам
Знікну, проста
Абдымі і зноўку
Будзь са мной...

Лецішча, вячэра і агонь,
што ў сваім дымяна крэўным танцы
працягне з намі піць да раніцы святло,
выцягваючы з часу па імгненню,
каб нам падараваць на сто адно,
і, выцегшы рукі цяпло,
пяшчотна нам да сэрца дакрануцца
і, ззяючы над ім не для сябе,
згарэць драпежніцкай крывёю былых дрэваў,
якімі песцілі яго,
абраўшы шэсць гадзін вякам дашчэнту.



Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)

Зоркі змяняюць мапу нябёсаў,
Як толькі злятаюць адтуль,
Кожная пойдзе сама, сваім лёсам,
Сказаўшы нябёсам: “Пакуль”.

Знічка адчуе пах пераменаў,
Роўна: і радасць і брыд,
Але, хто заўважыць на леташнім небе,
Зоркай пакінуты след?

Давайце не будзем як зоркі!!!
Трэба застацца як след,
Каб не згубіць мімаволі
Свой безупынны імпэт.



Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Калі ласка, досыць мне усміхацца,
Нам не трэба так жыць…
Калі вы хацелі крывёй харчавацца,
Навошта было кпіць
З бялюткага снегу, з
Крывавага ўзору
З вечна жывых
Выраю сіняга і сінявокіх
Абшараў думак былых?
Куды калі ласка!
Хто выдаў права? ці
Падпісаў маніфест аточанасць рожы
І вялізнасць шкуры
Заперці вышэй за крыж
І за радзіму… Наўперад,
Людзі, не думайце, што я
Вам дарма усміхацца
Дазволю.