Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Францішак Багушэвіч

Сярэдняя: 4.1 (25 галасоў)
Ой, калючы ялавец, — 
Ягадкі салодкі. 
Ой, харошы ж маладзец, 
Дык няма малодкі.

        Адгукніся ты на лес, 
        Ці хто не пакліча; 
        У свае парткі не ўлез, 
        Можа, хто пазыча.

Будзем сватаць, што такі, 
Што няма у свеце: 
Да работы без рукі, 
А рад спаць у леце.

        Што ні возьме, зробе так, 
        Што свет надзівіцца: 
        Кіем косе, гарэць так, 
        Што ў латах праспіцца.

Ой, то хлопец! у карчме 
Першы ён на лаве; 
Першы зваду з тым пачне, 
Хто яму не ставе.

        У касцёле на рок раз, 
        I то серад ночы: 
        Не прывыкшы, як у вас, 
        Лезці Богу ў вочы.

А харошы, дык які!.. 
Толькі што без носу: 
Адкусілі нос ваўкі, 
Дык не мае лёсу.

        А багаты, дык на што: 
        Пазычыў карончык, 
        Як пазыча яшчэ сто, 
        То будзе чырвончык.

А разумны ж, дык як той, 
Што ляжыць у ломе, 
Смокча лапу да святой 
На пячы у доме.

        Нуце, дзеўкі, да яго, 
        Як мухі да мёду: 
        Будзе муж хоць для каго 
        З добрага заводу.

Ласа есці, смагла піць 
Не будзе адказу, 
А па шлюбе жонку біць 
Дык зачне адразу.