Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Канстанцін Горбач

Сярэдняя: 4.3 (8 галасоў)

Чароўных спраў у свеце многа,
Ды іх нялёгка адшукаць
І дзе знаходзіцца дарога,
Што нам іх зможа паказаць?

На гэта цяжкае пытанне
Ніяк не мог я адказаць,
Пакуль аднойчы мне ўранні
Не давялося цуд спаткаць.

Была зіма - мароз вялізны,
Я выйшаў з дому пагуляць.
Іскрыстасць снегавай бялізны
Мне стала вочы асляпляць.

І сонца радаснай усмешкай
Мяне вітала ў бары.
На снезе тоненькаю сцежкай
Мае нізаліся сляды.

А я глядзеў зачаравана
На прыгажосць лясных бяроз,
Якія інеем старанна
Ахутаў дзядзечка-мароз.

Блакіт нябёс сцяліўся роўна
Над лесам, полем, нада мной,
Было ўсюдых мне прасторна
І не хацелася дамоў.

Навошта нам шукаць дзівосы,
Калі кругом такі задор?!
Хутчэй зірні, брат, на нябёсы
І кроч за мной ў зімовы бор!