Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хведар Жычка

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Мне сніліся рукі твае ‐
пяшчотныя і нясмелыя,
кволыя,
ціхія,
белыя.

Мне сніліся рукі твае ‐
даверлівыя і гарачыя,
смуглыя,
мяккія,
удзячныя.

Мне сніліся рукі твае ‐
спакуслівыя і прынадныя,
гнуткія,
палкія,
уладныя.

Мне сніліся рукі твае...
А я не ўтрымаў цябе,родную,
сваімі рукамі халоднымі..