Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Крысціна Борыс

Сярэдняя: 3.5 (13 галасоў)

Дзень ці тыдзень, месяц, два
Будзем разам да канца.

І пакуль усё не сцямнела
Ходзім разам па надзелях.

Я, сусед, бацькі і брат
П’ем гарбату, пішам у чат:

Заклікаем усіх для спева,
Танчыць будзе самы смелы.

Ліст пашлем адважным людзям
І каго нахабна судзяць:

“Хутка будзем мы ўсе разам.
Не сумуй – лічы наказам.

Ён адзін. Нас вельмі шмат.
Сыдзе ён. І будзе так!”



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Любую гарбату зраблю табе на нач,
Пра глупствы жіццёвыя распавядая:
Здзіўленне, усмешка і ціха “Дабранач” –
Вось так шчыра, моцна цябе я кахаю.

То радасць са мною, то сум свет хапае –
У стане любым я быць разам жадаю.
Маўчанне самотным з табой не бывае –
Прызнаць не баюся, што моцна кахаю.

Як раніцай сонца дзень новы вітае,
Таксама з табой жвава я пачынаю:
Убачу як вецер з акна калыхае
І тройчы прамоўлю Кахаю,
Кахаю,
Кахаю…



Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)

Шпурляе вецер ад абрыву
І гоніць прэч малую веру,
Што ўсё адбудзецца на дзіву,
Зрабі ты толькі крок уперад.

Калі ты змушаны зваліцца,
То, мабыць, гэта так і трэба:
Прыйшоў твой час таму адбыцца,
Каб узляцець хутчэй на неба.

І не пра смерць ідзе гаворка,
А пра жыцці метамарфозы:
Бліжэй да шанцу крок за крокам
Ляцець далей ад крыўд, пагрозы.