Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лера Сом

Сярэдняя: 4.5 (19 галасоў)
Самая лепшая ў сьвеце кава – У Каралевы. Самая лепшая ў сьвеце кава – Для Каралевы. Быць прынятым на гэтай Маленькай кухні – Найвышэйшы гонар і асалода... Каралеўская кава На бэжавай кухні, Каралеўская кава – Яна для абраных, Каралеўская кава У Каралевы. Самыя лепшыя ў сьвеце вершы – У Каралевы. Самыя лепшыя ў сьвеце вершы – Для Каралевы. Прысьвяціць Каралеве санэт ці паэму – Найвышэйшы гонар і асалода... Каралеўскія вершы На бэжавай кухні, Каралеўскія вершы Пад лепшую каву – Гэта ўсё для абраных, І перш за ўсё Для Каралевы. Самыя лепшыя ў сьвеце кветкі – У Каралевы. Самыя лепшыя ў сьвеце кветкі – Для Каралевы. Падарыць Каралеве барвовую ружу – Найвышэйшы гонар і асалода... Каралеўскія ружы На бэжавай кухні, Пахі ружаў мяшаюцца З водарам кавы, Геніяльныя вершы – Усё для абраных, І найпершая з гэтых абраных Яна, Каралева. Самы утульны на сьвеце ложак – У Каралевы. Самы утульны на сьвеце ложак – Для Каралевы. Быць прынятым на гэтым шырокім ложку – Найвышэйшы гонар і асалода... Толькі кожны вечар, Як б’е дванаццаць, Каралева зьнікае З маленькай кухні, А яны, абраныя, застаюцца Сярод ружаў і вершаў У поўным складзе. Дапіваюць сваю Цудоўную каву, І ідуць дамоў, Па сваіх кватэрах, І ніхто зь іх ня будзе Ахоўваць сон Каралевы. Каралеўская кава – Найлепшая ў сьвеце, Каралеўская кухня У бэжавых фарбах, Каралеўскія кветкі, Чароўныя вершы – Гэта ўсё, чым вам можа аддзячыць Яна, Каралева. Adidas