Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Людміла Голуб

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Цані імгненне кожнае жыцця,
бо і жыццё ў нас -- адно імгненне.
Яшчэ -- юнацтва, а ўжо -- сталенне...
Цані імгненне кожнае жыцця,
каб потым не замучыла сумленне,
душа каб не крычала з небыцця!
Цані імгненне кожнае жыцця,
бо і жыццё ў нас -- адно імгненне.