Маюць гэтыя сусьветы
Мноствы сонцаў і зямель,
Шлюць няспынна, праз парсекі,
Закліканьні нам свае,
А зямныя чалавекі
З Зямлёй рады не знайдуць:
Смокчуць нетры яе, рэкі,
Зграі воўчыя вядуць.
Глум і гвалт - зямная доля,
Зьвяз супольства - не жыве…
Зачарованае кола,
Зямлёй зьвязаных людзей!
Маюць гэтыя сусьветы
Мноствы сонцаў і зямель,
Шлюць няспынна, праз парсекі,
Закліканьні нам свае…
-26.05.19.