Святы Айцец сказаў: “Ня бойцеся!”-
І страхі некуды падзеліся.
Рассыпаў золата над восенню
Неўтаймаваны, звонкі верасень.
І трэба жыць… А за кастрычнікам
Вачэй бяздонне лістападавых.
І нам даводзіцца па звычаю
Усё на потым зноў адкладваць.
І ў снежань несці сэрцы босыя,
І помніць тое, з чым сустрэліся, -
Як нам Айцец сказаў: “Ня бойцеся!”
І страхі некуды падзеліся.
25 кастрычніка 2005 г.