Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наталля Анісавец

Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)

Што сталася з вамі людцы?
Навошта вакол хлусня?
Ні кроплі надзеі ў думцы,
Ні кроку да новага дня.

Чаму тоўпы вас звар’яцелі?
Забылі адкуль вы прыйшлі.
І бела-чырвона-белы
Сцяг волі свой не знайшлі.

Не ведаюць роднай мовы,
Паводзяць сябе як маскаль.
І крышку дзе чуюцца словы
Ад тых, хто чагосьці чакаў.

Чакаюцца змены ў грамадстве,
Каб дыхаць нам стала лягчэй.
Каб жылі ў волі і шчасці
Шмат дзен, і шмат светлых начэй.

Што сталася з вамі людцы?
Гісторыю страцілі вы.
Глядзіце, як вецер у люльцы
Калыша калосся нівы.