Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наталля Хамяк

Сярэдняя: 3.8 (10 галасоў)

У кожнага, кожнага ёсць гэта дома.
Ён чорны, блакітны, ружовы і сіні.
Музычная трэль яго вельмі знаёма.
І любіць пагутарыць ён, ну, з усімі.

Ну што, паглядзелі, ці ёсць ён у вас?
Дадзіце на загадку дакладны адказ?
І радасць, і смутак прыносіць нам ён
Ну, што гэта? Скажыце!.. Канешне ж тэлефон!

Ты чакаеш званка, амаль цэлы дзень,
А ён не званіць, не званіць... можа лень?
И хуткімі крокамі вымяраеш пакой:
Чаму не званіш? Што здарылася з табой?

Няўжо ты забыў абяцанне сваё?
Ад болю ірвецца сэрца маё!
Можа дрэнна табе? Можа ты захварэў?
А я тут ганяю з гарачкі каней…

Мой мілы, сардэчны, дарагі тэлефон,
Адкажы на пытанне: Ці пазвоніць мне ён?
І адразу вясёлым і гучным званком
Зазваніў мой тэлефон!

- Але, … - Прывітанне! – Канешне ж я рада!
- Сёння ў вечары?.. – Думаю, да!
- Ага, да сустрэчы! – Буду чакаць!
- Глядзі, не спазняйся! Каб быў роўна ў пяць!

Ну, усе! Ты здаволена! Ён пазваніў,
Ён помніць, кахае… Ён не забыў.
Дарагі тэлефон, ты прыносіш нам радасць и смутак,
Але мы цябе не пакрыўдзім зусім,
Бо ўдзячны табе ва ўсім!