Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наталля Пятрова

Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)

Памяць жывіць чалавечую душу,
Аснова жыцця, што закладзена ў нас.
Пра Крапіву сказаць я мушу:
Баек важкіх падарыў нам ў запас.
Аснова жыцця -падмурак трывалы.
Радзіма малая - вёска Нізок.
Тут праходзілі мілыя сэрцу забавы,
І нараджаўся моцны натхненя штуршок.
Рэчка Уса абмывае палетак,
прыгожыя словы да Нёмана шле,
А колькі дзівос і прыгожых кветак
Паэтам у слаўных радках прынясе.
Гэту мясціну творцы ўслаўляюць.
Квітнеючы сад і змешаны лес,
Пералескі і роўнядзь тварыць запршаюць-
І разам імкнуцца ўзляцець да нябёс.
Мелодыя лесу, усплеск вадзіцы
З дзяцінства моцы нам надае.
За сатыру і гумар роднай крыніцы
Хочацца "дзякуй" сказаць Крапіве.