Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паўлюк Калішэцкі

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Трохгаловы цмок

Кожны дзень змагаюся
з трохгаловым цмокам
колькі не стараюся - усё выходзіць бокам

Бо гэтыя галовы адна адной дапамагаюць
I ведаю дакладна - забіць мяне намеры маюць

Але хіба за Хвядота я горш?
I што, я не здольны пасекці галовы
Каб мне ад яго не пакутаваць больш
Заусёды са Цмокам я біцца гатовы

Галаву зялёную, што замінае думкам
Намер я маю знішчыць першай -
Зрублю я разам э кубкам

Шызую галовачку таксама пакараю,
А як ссяку я гэтую,
Сьледам - залатая.

I як пазбаулюся я Цмока
У сваім жыцці -
буду разам с перамогай
Радасна ісці