Кожны дзень, скаваны часам,
як пясок цячэ ў нябыт.
І душы няўтульна нашай
Пад баластам грэшных світ.
Дзе шукаць ёй паратунку?
Аблягчэнне дзе знайсці?
Як жа Божаму сумленню
у нагу з грахамі ісці?
І спрагнёнае па праўдзе
наша чэрствае жыццё
аб малітву абштурхнецца
і пакрочыць у касцёл.
Там сам Бог ад века з веку
прамаўляў праз святароў.
І цяпер ён праз Баболю
на Пружаншчыну прыйшоў.
Хай суцешыцца, хто плача,
Знойдзе праўду, хто шукаў.
Міласцівы міласць Бога
у дар бясцэнны б атрымаў.
Каго ж мучылі за праўду,
як Баболю ў свой час.
Для зямліцы соллю стаўся,
Заступаецца за нас.