Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сяргей Абрэзкаў

Сярэдняя: 4.2 (13 галасоў)

Маленне за Рыгора Барадуліна

Не запале агня ў ачагу,
Не азябне ў світальным тумане,
Яго думкі спаўзаюць у дугу,
Не купаючыся ў падмане.

Няма зла, змыты мэты-клішэ,
І нарэшце не будзе адзінства,
Незалежнасць, свабоду ў души,
Адчуваў ад самага дзяцінства.

Ён спасцігнуў, што такое гульня -
Тлён на вежах Нясвіжскага замка,
Тое, што не адбылося да дня,
Разам з тым, што адбудецца заўтра.

Ад яго нараджаюцца сны
За мяжою пяці вымярэнняў,
Праз яго, ад вясны да вясны,
Бачаць у дробных шутах добрых геніяў.

І ад часу ні шчасця, ні гора,
Марнасьць лёсу паколькі пастолькі,
Усё таму, што ён памёр учора
І яго пахавалі, вось толькі ...