Мне здаецца, што гэты свет штучны,
Што шчырасць мая дзесьці знікла,
Раставраюцца словы бязгучна,
І радасць галавою панікла.
Ужо рэдка пішуцца вершы,
Нішто не турбуе так моцна.
Канешне, адкрыю не першай
я свет чалавека дарослага.
Я чула ў дзяцінстве, што потым
будзе складаней, чым зараз.
Схопяць за плечы турботы -
І прыйдзецца скласці свой парус.
У гэта верыць зусім не хацела,
Лічыла: змагу бесклапотна,
Пакуль жа сама не сустрэла
Цяжар чалавека самотнага.
Раней шчасця здавалася болей,
Мела кошт дабрыня ды сумленнасць
Ты нібыта становішся вольней,
Але поруч стома ды тленнасць.
Але ж трэба здавацца моцным
Усміхацца, калі балюча.
Прыйшоў час станавіцца дарослым
хаваць душу за дротам калючым.
Адкажыце, людзі, дзе выйсце?
І як мне забыцца на гэта,
Так далёка ўходзіць дзяцінства,
Уходзіць шчаслівае лета.