Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Таццяна Лаўрыновіч

Яшчэ не ацэнена

ГАЛЬШАНСКI ЗАМАК….

Стаяць маўклiвыя муры

Каля мястэчка. сумна паглядаюць,

Зайздросцяць новаму жыццю,

Часiны добрыя свае хвiлiнай узгадаюць…..

Калiсцi замкам тут былi вось гэтыя каменнi.

Як волаты магутныя слупы трымалi тут скляпеннi,

Валы , равы i вежы-вартаўнiцы

Аберагалi мужна камянiцу.

Прыгожы iнтэр’ ер , карцiны ў рамах на сцяне…..

Люстэрка возера празрыстага ў вакне….

Мазаiка падлог, цяпло камiнаў—

Усё тут заклiкае да дум i ўспамiнаў.

Жанчын шыкоўнае ўбранне,

Былi iнтрыгi i каханне—

Жыццё бурлiла тут князёў—дзяржавы абарона ,

Iх нават паважала i Польская Карона,

А смага ўлады, славы i баёў

Вяла iх па жыццi наканаваным,

I кожны з iх лiчыў сябе адзiным i абраным,

Iмкнуўся след пакiнуць на зямлi— i гэта ўдалося,

Бо гмах касцёла высiцца ўдалi,

Красуецца , як жоўтае калоссе,

З якога сеецца заўжды дабро , як збожжа

I заклiк да любвi людской і божай…

А ў цёмных сутарэннях у святынi той

Славуты князь Сапега Павел знайшоў сабе пакой,

I воблiк свой ён змог увекавечыць

У камнi надмагiлля i ў дарагiм партрэце.

Нямала ўжо прайшло гадоў,

Нiшто не вернецца iзноў .

Сучаснае жыццё цячэ, струiцца,

Аб новых пакаленнях нам трэба клапацiцца,

Каб родныя Гaльшаны заўсёды iснавалi,

Буслянкi тут не пуставалi.

Стаяць маўклiвыя муры, глядзяць панурым вокам ,

Журчыць празрысты Карабель, а думкi аб сваiм… далёкiм…

( Таццяна Лаўрыновіч 2006г.)



Сярэдняя: 5 (1 голас)

МЯСТЭЧКА ГАЛЬШАНЫ…

Недалёка ад Ашмян размясцiлася мястэчка,

Тонкай стужачкай цячэ тут Гальшанка-рэчка ,

Плошча ёсць на скрыжаваннi,

Тут легенды i паданнi…

Мураваныя будынкi воблiк плошчы фармiруюць,

Акунуцца ў час мiнулы ўсiм прыезжым прапануюць.

Вось гандлёвыя рады—

Клiчуць крамамi сюды,

Сельсавет i магазiны

Стаяць воддаль ад даўнiны,

А за iмi пад масток

Працякае ручаёк…

Хуценька вады бяжыць,

Па каменьчыкам журчыць.

Помнiк з зорачкай чырвонай будзiць памяць аб салдатах,

Што жыццё сваё аддалi за цяпло ў родных хатах.

Камень Софii Гальшанскай вось стаiць з нядаўнiх пор,

Тут гiсторыю шануюць…не спашлiце iм дакор.

А касцёл, як гаспадар!!!

Над усiмi валадар!!!

Высiцца яго барока,

Звон званоў ляцiць далёка,

У марозы i ў спёку, у нядзелю i ў свята

Тут людзей заўжды багата…

Едуць Божаньку хвалiць,

Душы хворыя лячыць.

Вось прыгожая царкоўка,

Купалочак , як макоўка

Рускiм стылем вабiць вока

I вiдаць яго здалёку.

Тут таксама служаць Богу—

Кожны вольны выбiраць у жыццi дарогу…

Ёсць будынак i драўляны,

Па майстэрску зруб сабраны,

Тут другi паверх — мансардны ,

Вас прыветлiва сустрэне ўваход парадны,

У iм за польскiм часам гмiна засядала,

А савецкая ўлада школьнiкам аддала.

Пойдзем далей : вось каплiчка

Прыгажуня… невялiчка…

На падмурку з бута- камня

Усiх вiтае спазарання…

Там , дзе лiпы разраслiся

Рэшткi замка засталiся.

Лёс будынак разбурыў ,

Рэнесанс спачатку быў…

А цяпер ,у задуменнi

Дажываюць век каменнi…

Побач з лесам — гарадзiшча: тут гiсторыi карэннi

I сiвых легенд здарэннi…

Млын працуе над ракой,

Тут вазы стаяць з мукой,

Ёсць бальнiца i аптэка,

Вось музей , бiблiятэка .

Пабач з школай , нездалёк

I для дзетак ёсць садок.

Дзяцей вучаць маляваць, можна музыкай займацца,

А ў вольную хвiлiну ўсебакова развiвацца.

На ўзгорку, за мастом

Спяць гaльшанцы вечным сном…

Бо прыйшла ўжо часiна—

Тут у iх свая краiна…

Вось такое ёсць мястэчка недалёка ад Ашмян,

Сябе добра адчувае тут ”мужык ” i нават “пан”.

Ганаруся гэтым я—

Бо радзiма тут мая.