Дакрануся-не першы раз.
Ці то срэбра,ці золата ззяе?
Дробны позірк самшелых бяроз,
Неба сціплы кавалак да ўскраю.
Схамянуся,што бачыў я наўздагон-
І каго прыкмячаў,
Зваў з пяшчотай,
Цень аздобы, а ў ёй
Вобліч знешняй турботы.
Павуцінкаю сонца
На дрэвах ляжыць,
Дакрануся знікне праменьчык,
Але зноў зіхаціць
у бясконцасці ветны
агеньчык!