Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Валер Бычкоўскі

Сярэдняя: 4 (7 галасоў)

"Быць, ці ня быць?! - О, то пытаньне!"
Сказаў аднойчы Ёрыку Прынц Дацкі.
Але наведала дзяўчыну іншае ваганьне –
"Кахаць ці не кахаць?..",
Калі зьявіўся хлопец заліхвацкі!

Жаўнер вагаецца: "Страляць, ці не страляць?...",
Злавіўшы ўмольны позірк ворага свайго.
Бульбаш вагаецца: "Ці йсьці галасаваць?...",
Бо ліпавыя выбары дасталі ўжо яго.

Студэнт вагаецца: "Вучыцца, ці гуляць?..".
Самазабойца вырашае: "Прыгаць, ці ня прыгаць?..."
Бягуць імгненьні - трэба выбіраць...
Ня дзеля сьмеху ж даў нам Бог уменьне думаць.

Жаўнер ня стрэліу - стрэльбу кінуў у балота.
Бульбаш пайшоў на Плошчу,
ўзьняушы Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.
Cтудэнт, пісаўшы шпоры, выліў восем вёдзер поту!
Самазабойца даў жыцьцю свайму працяг.

I толькі дзеўчына-красуня не стамляецца вагацца!
Што ж трэба ёй - кахаць, ці не кахаць?...



Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Я не хачу цябе, як зайца хоча воўк!
Як паляўнічы хоча птушку, цябе я не жадаю...
Я, нават, не хачу цябе, як прагне цемры змрок,
Але хаценьнем да цябе я, ўсё ж такі, палаю...

Хачу цябе, як кветка базылька чакае сонца ў лузе!
Як малачка матулінага хоча немаўлятка!
Хачу цябе, як сьвежага паветра хочуць грудзі!
Як стомленыя людзі прагнуць сьветлых Сьвятаў!



Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Сволач-Каханьне душу ўзарвала!
Спаць не дае і жыць не дае...
Як ні ўцякаў, напаткала, дагнала
І з крыважэрнай нянавісьцю бье.

Зь лёту бье ў грудзі, д'яблам сьмяецца!
Танчыць на рэбрах і маршы пяе.
Сэрца кусае, зьмяюкай віецца.
Скуру зьдзірае і кроў маю пье!

Я мусіў хавацца, укленчваць, прасіцца...
Толькі яму мае сьлёзы, як мёд.
Вынік тых енкаў - бы сьмерці маліцца.
Холадам дыша, ў вачах адно лёд.

Катам зласьлівым яно весяліцца,
Жарам марозіць і смажыць ільдом.
У зьдзеках сваіх не жадае спыніцца
Пакуты ў вачніцы мне лье ручаём.

Я думаў каханьне, як кветкі валошак,
Бэзу пахучага, ландышаў, руж...
А вось яно - цісьне прасуючай ношай,
І мне ўжо ня вырвацца, я ўжо ня дуж...

Як будзе мне лёс ад яго ўратавацца,
Розум вярнуць, адарвацца ад пут,
Я буду ўсю рэшту жыцьця спадзявацца
Вярнуць горкі смак тых салодкіх пакут.



Сярэдняя: 4.4 (8 галасоў)

Я Кахаю - маё ў гэтым шчасьце!
Я Кахаю - маё ў гэтым гора...
Я з Каханьнем ня бачу нянасьця!
І тану я ў Каханьні бы ў моры...

Я дышу шмат лягчэй у Каханьні!
Я дышу ў Каханьні, бы злодзей...
Мне паветра зь ім - мёд на спатканьні,
А спатканьне, што дых у падводзьдзі...

Я жыву, бо з Каханьнем мне шчасна!
Я жыву, хоць балюча з Каханьнем...
Жыць з Каханьнем мне сьветла і ясна,
Хоць і дыхаць мне цяжка з Каханьнем...

Нават, хай гэта шлях багамола...
Жыць ня трэба мне йнакш - я Кахаю!
Будзь Каханьне маё хоць крамолай...
На ўвесь сьвет пракрычу - Я КАХАЮ!