Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Васіль Сыцэвіч

Сярэдняя: 4.6 (21 голас)

Усьцерушыла восень пахкім ветрам
Хмары па-над шэраю ракою,
Стому прэч адкіну разам зь летам
І ўскудлачу валасы рукою

Назьбіраю абярэмак лісьця -
Жоўтага, духмянага, п'янкога,
І не будзе з восені мне выйсьця,
І паселіцца ў душы маёй трывога

Рукі ўскінуўшы у шэрае бяздонне,
Начапляю павуціння ў пальцы,
Дагарае мой апошні жнівень
У вервсьнёўскім звар'яцелым танцы

Адлятаюць прэч маланкі лета,
Час прыйшоў дажджоў, самотных, ціхіх,
Хай малыя восеньскія беды
Мне заменяць леташняе ліха.