Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вераніка Купальская

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Жылося шчасліва на вольнай зямлі сінявокай.
Штодня працавалі ва ўсю гарады і вёскі.
Раптам многім прыйшлося забыцца на старасць глыбокую-
Без папераджэння прыйшлі варожыя войскі...

Дзяцінства, юнацтва і сталасць вайной апалілі .
Давольны вы гэтым, няшчасныя каты, давольны?
Дзве трэці пайшлі на вайну... Пайшлі і загінулі
За маці, за сына, за жонку, Радзіму, за волю.

Пайшлі, не вярнуліся болей. Плакала маці,
Малілася кожны дзянёк, каб прыйшоў сын дадому.
Але там, у чорным ад крыві балоце, дзіцяці
Прызначана смерць, безбародаму, маладому.

Салдата салдат засланяе сваімі плячыма,
Каб той змог дастойна адпор даць праклятай нягодзе
Са зброяй ў руках. А зброю кавала жанчына.
Пабеду кавала і ноччу і днём на заводзе.

Да шчасця ішлі грамадою крывавай дарогай,
Каб шчасце было на зямлі вольнай ўнукам з сынамі.
Але трэба нам не забыць таго часу трывогу.
І мала усмешак на тварах дзявятага мая...