Як светла ад Мары да Мамы вяртацца
З загоеным шчасцем дахаткі, дамоў.
І везці ля сэрца маленькую братку,
На ганак за ручку ступаць з васільком.
Як светла, лагодным паўшэптам сакрэціць -
Казаць дарагой пра сустрэчу- пра міг,
Калі мая Мама ў акенцы засвеціць
Калі ёй паклоніцца ў ногі цягнік.
Як светла заплюшчанай кветкаю вока
Ізноў на расстаннай мяжы адчуваць,
Як сцеле на Мары плячо цёплы дотык
Празорлівай веры мая галава...