Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Янка Лучына

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)

Дзякую Вам, брацікі, сястрыцы родныя!
За Вашы хвацкія песні народныя,
За тую гутарку Вашу вясковую,
За праўду светлую, за праўду новую!

Даўно мы не чулі братняга голасу,
I ніва нашая колас па коласу
Ветрам развеяна, градам разбітая;
Стаіць бяздольная, Богам забытая...

Ці то над Нёманам, ці то над Шчараю,
Ці над Дняпроўскай затокай стараю,
Ўсюды падобныя, ўсюды знаёмыя
Сказкі і песні, ветрам нясомыя.

Ўсюды сустрэнуць з хлебам і соллю,
I з добрым словам, і са слязамі
Песню святую, пісану боллю,
Ўсюды ахвотна пойдуць за Вамі

Братцы, сястрыцы! — праўды нясьгга
Маці-Зямліца! Ой! не забыта
Роднага слова святая сіла!..
ёю гаворыць усюды - магіла!

Яе ж паслышыць наша старонка!
Спявайце ж. Братцы, смела І звонка:
Не згіне песня і Украіна!
Будзьце здаровы!