Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Плюнуў…
зграбна трапіў у морду,
таму,
хто смяяўся з цябе…
няважна
каралю, ці лорду,
абы
пастаяў за сябе.

Цябе ганьбілі
лаялі да білі,
за погляд
твой на свет.
А ты
пляваў у морду мілям
круціў планету
пад кларнэт.

Не было
ні сям’і, ні грошаў,
не было
вялікай морды, жывата,
але ты
сэрцам быў харошы,
а ўсё
астатняе – вада.

І хоць
пляваў ты на хлусню,
на паскудства
і няволю,
аднойчы плюнуў
у морду каралю,
за што
забіты быў у полі…