Чалавек – гэта прафесія,
Нейкая трасца, у галаве месіва.
Сабе і начальнік і падначалены,
Сябе перайначыць імкнецца адчаена.
Змаганне з нудою, забіванне часу –
Гэтак пад старасць нарошчваем масу.
То мы абыякавыя, то вельмі ўважлівыя,
То клапаілівыя, то вельмі ўражлівыя.
Памылак более год ад году,
Толькі аправіліся – зноў у прыгоду.
Часу бракуе. Час! Час, пачакай!
Урэшце роспач… Ды ну ўсё у гай!
Бярэш перапынак ды не можаш без працы,
Хочацца бою, прагнеш змагацца.
Зноў вірам засмокчашся досыць імкліва.
Жыццё чалавека… Вось дык дзе дзіва!