Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вольга Глінская

***

Сярэдняя: 2.5 (4 галасоў)

Чалавек – гэта прафесія,
Нейкая трасца, у галаве месіва.
Сабе і начальнік і падначалены,
Сябе перайначыць імкнецца адчаена.
Змаганне з нудою, забіванне часу –
Гэтак пад старасць нарошчваем масу.
То мы абыякавыя, то вельмі ўважлівыя,
То клапаілівыя, то вельмі ўражлівыя.
Памылак более год ад году,
Толькі аправіліся – зноў у прыгоду.
Часу бракуе. Час! Час, пачакай!
Урэшце роспач… Ды ну ўсё у гай!
Бярэш перапынак ды не можаш без працы,
Хочацца бою, прагнеш змагацца.
Зноў вірам засмокчашся досыць імкліва.
Жыццё чалавека… Вось дык дзе дзіва!



***

Сярэдняя: 2.9 (8 галасоў)

Жывем у лесе мы паўгода.
Звяроў мы знаем амаль усіх.
І з імі весела гуляем,
Ды нават трошкі выпіваем.
З лісою п’ём заўсёды піва –
Яна прыносіць нам паўліна.
З мядзьведзем п’ем тэкілу-лёд–
Прыносіць нам салодкі мёд
А з зайцам п’ём мы каньячок –
Прыносіць моркву, бурачок.
Прыносіць воўк нам барана,
Даю яму я кабана,
Бо воўк зусім не п’е –
Не тое, што ўсе.
Вось так мы весела жывём,
Ядзім паўліна, мёдзік п’ём,
Грызем і моркву, і капусту,
Сябруем з тымі, хто па-густу.



***

Сярэдняя: 2 (4 галасоў)

Змяніўся свет, а з ім і людзі,
Сяброўства стала простай рэччу.
І вымяраецца “ў кантакце”,
А ворагі ў кібернэце.

Пакут ад гэтай трасцы
Ўсё болей год пры годзе
Зло бічуе над дабром
Усё часцей сядзім у ляноце.
І сон людзей не бярэ,
Усё болей падскоквае ціск.
Як следства – нервовай сістэме капец,
Рызыкуем патрапіць пад рыск.

Як выжыць ў штодзённых іt-тэхналогіях,
Як быць сярод правадоў і шнуроў?
Дэмаграфію падымуць за кошт тых жа робатаў.
Нашчадкі на блоках – не патрэбна і кроў.



***

Сярэдняя: 2 (8 галасоў)

Асабліва гэта лета, ты не забудзеш ніколі.
Будзеш доўга ўспамінаць вечарамі,
Як запісваў песьні ад цётачак на полі.

Бо ты, як будучы філёляг,
Альбо філолаг (так пазначана ў слоўніках
Пад грыфам “рэкамендавана Міністэрствам адукацыі”),

Паедзеш праходзіць фальклёрную практыку
На тыдні два дзесьці за Менскам,
Дзе да людзей не даходзіць аніякай інфармацыі.

Ты пачуеш шмат чаго дзіўнага,
Цікавага і месцамі нават
Дурнога,

Але ніякай крыўды на іншых –
Як той казаў:
”Ня мы такія – жыцьцё такое.”

Вось ты прыехаў.
Бабка Агапа табе можа прапанаваць самагонку,
Але ты не згаджайся адразу –

Ведай: сьляды ад самагонкі бачны і звонку.
Далей паслухаеш казку, баба Паўліна дадасьць:
“Каб спалася ноччу добра…”

Сюжэт такі ж, як і ў Яна Баршчэўскага -
І ад гэтага становіцца яшчэ больш самотна.
На наступны дзень пасьля сьняданку,

Ты запытаесься :”Мо прасьпяваеце што?”
Бабка Агапа з задавальненьнем сьпяваць пачынае
А ты не пасьпаваеш запісваць усё .

За гэтыя некалькі дзён табе стане вядома:
Чым жылі на гэтай зямлі з года ў год,
Якую філязофію мелі і маюць –

Адказы на пытаньне дае сам народ…
Так праімчаць дні лета,
Галоўнае, каб не запамятаваў:

Навошта прыехаў сюды,
Бо ў штодзённых шуканьнях “нешта фальклёрнага”
Ня цяжка згубіць галавы.

Якім бы не было тваё лета - усё ж не сумуй па ім:
Памятай, што поры года складаюцца
Яшчэ з восеняў, веснаў і зім…