Жывем у лесе мы паўгода.
Звяроў мы знаем амаль усіх.
І з імі весела гуляем,
Ды нават трошкі выпіваем.
З лісою п’ём заўсёды піва –
Яна прыносіць нам паўліна.
З мядзьведзем п’ем тэкілу-лёд–
Прыносіць нам салодкі мёд
А з зайцам п’ём мы каньячок –
Прыносіць моркву, бурачок.
Прыносіць воўк нам барана,
Даю яму я кабана,
Бо воўк зусім не п’е –
Не тое, што ўсе.
Вось так мы весела жывём,
Ядзім паўліна, мёдзік п’ём,
Грызем і моркву, і капусту,
Сябруем з тымі, хто па-густу.