Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 2 (8 галасоў)

Асабліва гэта лета, ты не забудзеш ніколі.
Будзеш доўга ўспамінаць вечарамі,
Як запісваў песьні ад цётачак на полі.

Бо ты, як будучы філёляг,
Альбо філолаг (так пазначана ў слоўніках
Пад грыфам “рэкамендавана Міністэрствам адукацыі”),

Паедзеш праходзіць фальклёрную практыку
На тыдні два дзесьці за Менскам,
Дзе да людзей не даходзіць аніякай інфармацыі.

Ты пачуеш шмат чаго дзіўнага,
Цікавага і месцамі нават
Дурнога,

Але ніякай крыўды на іншых –
Як той казаў:
”Ня мы такія – жыцьцё такое.”

Вось ты прыехаў.
Бабка Агапа табе можа прапанаваць самагонку,
Але ты не згаджайся адразу –

Ведай: сьляды ад самагонкі бачны і звонку.
Далей паслухаеш казку, баба Паўліна дадасьць:
“Каб спалася ноччу добра…”

Сюжэт такі ж, як і ў Яна Баршчэўскага -
І ад гэтага становіцца яшчэ больш самотна.
На наступны дзень пасьля сьняданку,

Ты запытаесься :”Мо прасьпяваеце што?”
Бабка Агапа з задавальненьнем сьпяваць пачынае
А ты не пасьпаваеш запісваць усё .

За гэтыя некалькі дзён табе стане вядома:
Чым жылі на гэтай зямлі з года ў год,
Якую філязофію мелі і маюць –

Адказы на пытаньне дае сам народ…
Так праімчаць дні лета,
Галоўнае, каб не запамятаваў:

Навошта прыехаў сюды,
Бо ў штодзённых шуканьнях “нешта фальклёрнага”
Ня цяжка згубіць галавы.

Якім бы не было тваё лета - усё ж не сумуй па ім:
Памятай, што поры года складаюцца
Яшчэ з восеняў, веснаў і зім…