Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)

Пасля доўгай і шэрай “разлукі”
Сум кране маё сэрца з душой…
Успамінаю штораз твае рукі
З пяшчотай і цеплынёй…

З сумам на сэрцы кажу:”Ну, бывай…”
І зноў да доўгай, жаданай сустрэчы…
Я еду дамоў і шэпча мне гай
Аб цяжкай на сэрцы пустэчы.

Я ведаю, шчасце ёсць, яно з боку,
Не ўпусціць бы яго, не разбіць…
Мы прайдзём усё жыццё крок за крокам,
Каб кахаць, будаваць і жыць…