Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 3.5 (10 галасоў)

Пакуль мы спалі, з захаду зямлі
Раптоўна хмарай здарылася восень.
Пайшлі дажджы, і вымаклыя восы
Чаргою з падаконніка цяклі.

Мы выйшлі ў Гефсіманію. Ля ног
Цень выдыгаў, як выкрыты пракуда.
Ужо зусім нагадваў васілёк
Да сінявы задушаны Iуда.

Каменне падпільноўвала з травы,
I старцы гаманілі ўздоўж дарогі
Аб тым, што не знасіць нам галавы
За наш запал. I месяцам двухрогім

Цвіла карова ў ранішняй імжы,
I стрымгалоў шалеў па вертыкалі
Вар’яцкі свет, узводзячы крыжы
Ўсяму таму, што створана вякамі.

Сачыўся купал Спаса на Крыві,
Бы з неба перакуленая чарка.
Хрусцеў пясок. Бяздомная аўчарка
Рот шчэрыла ў прадбачанні любві.