Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 3.8 (14 галасоў)

Пакуль што снег бяліў варону
На самай макаўцы царквы,
Яна, з абліччам фараона,
Сплывала ў тартар векавы.

Як быццам вылеплены з ваты
Паналіваных снегам хмар,
Жаўцеў крываўнік васпаваты
Засохлай кветкай, як янтар.

I ў халепнай зімовай манне,
Не дацягнуўшыся да зор,
Шумеў вячэрняе літанне
Яшчэ невырублены бор.

Галодным крыкам абражалі
Яго вароны дзень за днём,
I стылі снежныя скрыжалі,
Накрэсленыя вараннём.