Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)

Ці ў ісламскім, ці ў будыйскім
Храме ў пэўнай цемнаце
Памінальную запіску
За мяне пакладзяце.

У капліцы пры дарозе,
Дзе іконы на сцяне...
У літвацкай сінагозе
Гэта можна альбо не?

Недарэка і нябога –
Вось і я калісь згару.
Аба мне раскажуць Богу,
Як аб Бобчынскім цару.

У мармонскай пазалоце,
Беднай кірсе без прыкрас,
Лішні лісцік у блакноце
Адшукаецца мо ў вас?

Вы тады з яго складзіце
Папяровы самалёт,
Каб з яго ў нябесным скіце
Спрэс растаў забыўны лёд.