Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

***

Яшчэ не ацэнена

Калі мне было пяць,
Бацька сказаў мне:
«Будзь моцным».

Калі мне было дзесяць,
Бацька сказаў мне:
«Будзь смелым».

Калі мне было пятнаццаць,
Бацька сказаў мне:
«Будзь разумным».

Калі мне было васямнаццаць,
Бацька сказаў мне:
«Будзь як усе –

Адвучыся,
Адслужы ў войску,
Знайдзі працу,
Жаніся».

Калі мне было трыццаць,
Бацька сказаў мне:
«Табе трэба больш працаваць,
Каб забяспечваць сям'ю.
Знайдзі дадатковы заробак».

Калі мне было сорак,
Бацька сказаў мне:
«Твая жонка здраджвае табе,
Твой сын ужывае наркотыкі,
Твая дачка ў Інстаграме
Паказвае сябе аголенай.
Ты кепска выхаваў сваіх дзяцей.
Ты мог дамагчыся большага».

Калі мне было пяцьдзясят,
Бацька сказаў мне:
«Ты зашмат думаеш пра сябе,
Пра сваё няспраўджанае жыццё.
Ты пачаў піць.
Ты дрэнна скончыш».

Калі мне было шэсцьдзесят,
Бацька сказаў мне:
«Ооооо,
Аааа,
Як балюча!»
І памёр адразу.

Потым памёр я.

Так і жыццё прайшло
За размовамі.