Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

запчасти brp
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Цімур Хоміч

Цімур Хоміч

Цімур Хоміч. Нарадзіўся 20 сакавіка 1985 года. Вучыўся ў БДУ (дызайн) і Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва (журналістыка), але вышэйшай адукацыі не атрымаў. Зараз з’яўляецца студэнтам завочнага аддзялення Літаратурнага інстытута імя М. Горкага (семінар прозы П. Басінскага) і Беларускага калегіума (філасофія і літаратура). Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-Цэнтра да стагоддзя Ларысы Геніюш.



Сярэдняя: 2.7 (14 галасоў)

абняўшыся, мы маглі ляжаць так да ранку
доўгі час мы нават не займаліся сэксам
аднойчы я працытаваў ёй
аднаго пісьменніка: раней мужчына
размаўляў з жанчынай
хоць яму і хацелася апынуцца
ў яе пад спадніцай
цяпер жа
мужчына лічыць сябе абавязаным
лезьці пад спадніцу
хоць і хочацца
пагаварыць

ты разумееш
што я хачу сказаць, сказаў я

з табою так лёгка, так проста, сказала яна

у першы дзень аднекуль з’явіўся сабака
кудлаты, падобны да сэнбернара
ён суправаджаў нас да маёй кватэры
я не жартую: ён падняўся
на пяты паверх (я тады жыў на пятым)
і зьбег толькі калі я
адчыніў уваходныя дзьверы

на наступны дзень мы зноў вярталіся са шпацыру
а палове на трэцюю ночы
мы вельмі зьдзівіліся
уявіце сабе, як мы зьдзівіліся
калі нас зноўку
нагнаў сабака
і суправодзіў да дома
ён ціха, нібыта прывід, ішоў побач
мы прачытвалі ў гэтым таемныя знакі
мы адчувалі прысутнасьць Бога
і чагосьці яшчэ
бо ў гэта
цяжка паверыць:
гэта быў другі сабака

такі дзіўны дзіўны пачатак
такі дзіўны дзіўны
мог бы быць
верш

але скончылася
ўсё банальна
як заўсёды
скончылася
банальна