Ў дзень, калі мяне не стане,
 Не сумуйце пад "амін"!
 Нізка вершаў пра каханне
 Застанецца на ўспамін.
На ўспамін… Хай вольны вецер
 Разнясе маю любоў.
 Буду ў ёй на гэтым свеце
 Аж пакуль не прыйду зноў.
Прыйду зноў… З нябёс сарвуся
 Дзіўнай знічкай у траву -
 І абшары Беларусі
 Родным домам назаву.
Назаву… І вольным словам
 Паспрабую свет апець.
 Стану служкай роднай мовы –
 І тады трымайся, смерць!
Смерць? А ці ж не пераможа
 Ўсмешка сонца змрочны цень,
 Калі ззяннем іскры Божай
 Распачну свой новы дзень?
26.12.2010