Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Вашыя сябры тут!

Апошнiя водгукi

Участник конкурса «Интернет-премия» ТИБО-2010

Раiм наведаць

. Обмен, покупка, продажа квартир в Новосибирске, вы останетесь довольны
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Наш банэр

vershy.ru - Вершы беларускiх паэтаў

Код банэра

Лічыльнікі

Таццяна Дзям'янава

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

“Цвярозым быць –
Навошта жыць?!”, –
І нехта зноў жыццё камячыць,
Пачаўшы піць,
Ды гэтак піць,
Што свету белага не бачыць.

Сто грам – пачын
І за жанчын…
А дзвесці – дзеля фанабэрства…
А трыста –
Звонкае “чын-чын”…
І сабутэльнікі – братэрства.

І там, і тут –
Гасцінны кут,
Дзе п’юць, не ведаючы, мусіць,
Што п’янства – спрут,
Страшэнны спрут,
Які, схапіўшы, не адпусціць…

Бліжэй, бліжэй…
Бы сотня змей,
Але ў абліччы невідзімкі…
Ды ўсё тужей,
Ды ўсё цяжэй
Яго смяротныя абдымкі…

Ізноў сям’я
І ўся радня
Спаўна расхлёбваюць распусту…
Бяда твая,
Бяда мая –
Вар'яцтва горкія наступствы.

Каб не набыць,
Каб не лячыць
Хваробу дзікага разгулу,
Не трэба піць!
Не трэба піць,
Каб ў вір душу не зацягнула!



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

А ці былі яны – размовы
І цуд з табою побач быць?
І тыя позіркі і словы,
Што здольны сэрца растапіць,

І напаіць душу пяшчотай,
І цяплынёй сваёй сагрэць?
Як спадзявалася я, што ты
Ва мне патрэбу будеш мець!

Ды раптам знішчыла расстанне
Ўсё гэта шчасце… Вось і ўсё!
О, безнадзейнае каханне!
Бы кандалы на ўсё жыццё!

Ты нават і не развітаўся...
Пайшоў... І свет мой патушыў...
І мне хваробаю застаўся
Сусветны смутак ў душы...

Як пакарыцца свайму лёсу?
Хачу забыць імя твае!
З малітвай стогну ў нябёсы,
А Бог палёгкі не дае…

З’ядаюць дні мае і ночы
Не успаміны – сум жывой…
Усюды бачу твае вочы…
Усюды чую голас твой…

Ці пакаранне мне – пакуты?
Ізноў… Ізноў…Ўсё той жа твар!
І, што ні дзень, ў сэрцы – смутак,
І, што ні ноч, у душы – цяжар!

І стыне кропелька на скронях…
Бо не сустрэць… Бо не спаткаць…
Але ж, ці хто мне забароніць
Здаля нястомна бласлаўляць?



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Alex Fox - To Paco De Lucia...
У маім сэрцы б'ецца настальгія...
Па жыцці нястрыманым, гарачым,
Па гітары, што вось гэтак плача...

Па далёкіх рэках і азёрах,
Па чужых, небачаных прасторах...
Па яшчэ не зведаным каханні,
Па сустрэчах новых і расстаннях...

Па пачуццях – тонкіх, прамяністых -
Што ірвуцца з сэрца гітарыста
І ў паветры б’юцца, нібы пламень,
Пад яго трапяткімі рукамі.

О, гітара! Шчасце мне і мука -
Паласкаць душу ў тваіх гуках!
Як салодка - страсцю наталяцца
І з тугой гітарнай спавівацца!

Танчыць грыф, шалеючы ў запале…
Ці па струнам пальцы заскакалі?
Ці па нервах - бурным вадаспадам?
О, рака! Струменямі - з прылады!

Звон гітары - хвалямі па сэрцы...
Ці рыдае рэха, ці смяецца?
Дзіўнай птушкай б’ецца настальгія…
Alex Fox - To Paco De Lucia...



Пералік аўтараў