Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

11-я запаведзь

Сярэдняя: 2.9 (11 галасоў)

палячы ўвечары на балконе
зь відам на задні двор прадуктовае крамы
ня думаеш ні пра што
проста назіраеш як каты
нібы злыя духі
б’юцца ля сьметніцы
за кавалак лівернай кілбасы
а рабочы электралямпавага заводу
выпіўшы за шапікам фаўст пладовага
нясе дахаты мех цыбулі
каб парадаваць жонку
каб жонка ня біла
каб жонка хаця б любіла
калі ўжо каханьне
20 гадоў як паслала іх абох падалей

а на лаўцы за домам
пад гітарны бой
дзяўчаты робяць мінет
а пацаны згадваюць Лёху з раёну
і помста сьпее пад іхнімі
чорнымі курткамі

дапаліўшы цыгарэту ідзеш на кухню
п’еш малако
і чуеш як сусед зьверху
твой школьны ваенрук
б’е жонку галавой аб кафель

і што б ні казалі
апосталы бацькі альбо твой участковы
забудзь усе запаведзі
і пастарайся палюбіць
гэты кашмар



Гэты кашмар гэта вы !!!

Гэты кашмар гэта вы !!!

Шмат чаго было такога. Мо і

Шмат чаго было такога.
Мо і зараз ёсць яшчэ...
Ды ў мяне адна выснова -
Гэта ТЫ кашмар нясеш!!!

Для цябе ўсе прапануюць
ТВОЙ АСОБНЫ звышкашмар.
Кожны дзень яны пільнуюць,
Каб вярнуць табе твой дар.

Гэта цяжка – ў вочы ўскочыць,
Што не бачылі сто лят.
Бо заплюшчаны да ночы,
Бо ўноч драпежна ззяць.