Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

29 КАСТРЫЧНIКА

Сярэдняя: 1.5 (2 галасоў)

Лунае ў небе чорны бусел:
Невынішчальнае чысло!
Яно палове Беларусі
На сэрцы шрамам залягло.

Часцей за ўсё, у тых, хто блізкі,
Улада ўторквае кайло...
Тады яшчэ маёй калыскі
Ў заводу нават не было.

Але ў парахавым нагары
Я помню ўсё да гэтых пор.
А што – чысло? Што – календарык?
Апошняй ночы калідор...