Аб Ёй.
Хто прыдумаў цябе такою -
Не вузенькім сярпочкам жать -
А шырокаю касою,
Не мілуючы махаць…
Хто прыдумаў цябе такою -
Не пакосамі гандляваць -
А ў глебу, на перагноі,
Накошанае аддаваць…
Хто прыдумаў цябе такою -
Не глухою, не сьляпою -
Быць чаканьнем, зямною тугою,
Над апошнім уздыхам Жыцьця.
-26.03.17.