Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аб кузні

Сярэдняя: 3.1 (7 галасоў)

Шуміць-гудзе завод вялізны,
Шматгалосы, многазычны
Ад ранку аж да ночы позняй.
І ў гэтым шуме, вельмі розным,
Пазнаеш ты абавязкова
Свой родны цэх безпамылкова.
Бо цэхі розныя бываюць,
Хто там працуе, добра знаюць.
Ды самы знатны цэх – кавальскі.
Вядома гэта кут не райскі:
Няма там казачных паўлінаў,
Не чутны посвіст салаўіны,
Камелій яркія суквецці
Ў вуглу ніякім не прыкмеціш.
Але з дзяцінства кожны знае
Як жар у горане пылае,
Бо зачарована стаялі
Ля кавалёў, калі кавалі
Яны жалеза. Бы зарніца
Пылае ў іх руках, іскрыцца,
І са звычайнага кавалка
На свет з`яўлялася дэталька.
Сягоння кузня не такая:
Электралямпамі ўся ззяе
І печы грозныя шумяць
І молаты, як волаты, стаяць.
Каваль сягоння чарадзей
Сярод такіх, як ён людзей,
Бо ён каваць умее сталь
Яшчэ найлепш, чым той каваль,
Які каваў з малых кавалкаў
У кузні сельскія дэталькі.
Цяпер жа молат многатонны
За час куе паковак тону,
Такіх складаных, што ўручную
Каваль ніякі не адкуе.
У стос ляцяць, пылаўшы жарам,
Каленвалы. Сваім цяжарам
Яны нацягнуць крана тросы,
Які на склад адвозіць стосы.
А молат б`е, нібы гармата,
Хоць затыкайце вушы ватай,
І парам дыхае, як змей,
Ці страшны нейкі ліхадзей.
Зямля дрыжыць, зямля баіцца,
Няроўна сэрца можа біцца.
Але адважны быў каваль-
Ён націскаў сваю пядаль
І молат вельмі паслухмяна
Каваў пакоўкі каленвала…
Давайце ў трактар зазірнем,
Яго ўмоўна разбярэм,
І рухавік убачым – сэрца,
Якое роўна, гучна б`ецца.
І каленвал працуе ў ім,
Ірвецца аж агонь і дым,
Прыводзіць трактар ён у рух
І сілу падае да дзьвух
Вялікіх колаў у яго
Ад сэрца моцнага свайго,
Каб трактар мог імчаць па полі
І не псаваўся там ніколі,
А быў найлепшым скакуном-
Жалезным волатам – канём.
І ён бяжыць па полі жвава,
Імчыць налева і направа,
І поле ўсё за дзень засее,
Бо працаваць выдатна ўмее.
“Беларус” – імя такое
Носіць ён, як сэрца тое.