Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аб панцырным казаку

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Верны конь мой ціхонечка ўсхрапнуў
Далягляд пакрывае туман
Верны Гетман Астрожскі сказаў нам
Бараніць Украйну ад асман

У нядзелю прачнуліся рана
Ротны клічам сваім ўсіх сабраў
І мая родна маці ля ганку
Блаславіць мяне сечы татар

Ужо дзесяты дзень мерна рушым
Асмана як раней не відаць
Паглынаючым зрокам нас пушча
Вабіць выйсці ды цемру спаткаць

Ды асманы на выдумку хітры
Кожны дзень іх натоўпы мацней
А як бой - то ліш далёка бліснуць
Нечакана біць любяць людзей

Татарамі сваімі дазор наш
Уцягнуць хочуць далей у свой адхон
Ды ня ведаюць псы што літвіны
Больш за ўсё любяць саблевы звон

Набліжаецца лава да лавы
Басурманскія візгі слыхаць
Ойча наш, прыпаясай мя сілаю
З літвіноўскага боку чуваць

Сусед сшыбся з татарам адважна
Шабля з шаблі збівае іскру
Я свайго запрымеціў татара
Галаву я яму адсяку

Пакацілася долу гарбузам
Спешнай пругай кранаючы дол
Ды суседа майго быццам лёдам
Наскрозь ткнуў дзіды булатны кол

Потам льюцца і коні і людзі
Жар ад сечы абпальвае стэп
Сваёй зброяй мы шлях сабе робім
Каб на любай радзіме быў хлеб

Каб народ наш свабодным быў братам
Паміж роўных ды родных стаяў
Коні зараз што служаць жаўнерам
Плуг хай цягнуць за небакрай

Сеча ўзнеслаю тучаю пылу
Абазначыла месца біцця
Паўгадзіны мы біліся ў мыле
Басурманскае біта жыцця

Мы ўсе далі магутнае слова
Бараніць край - то наш закон
Каб магутнай была наша мова
І каб чутны дзіцячы быў звон

Каб уранку вясновым ля гаю
Сьпевы ліў бы свае салавей
Каб ў час, калі цябе кранаю
Абсыпалася цемра з вачэй