Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аб сумленні

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

А справа, мусіць, у сумленні...
Яно нам душы ці ірве,
Калі струхлелае бярвенне
Карэнне высекчы заве?

Давалі ў рукі нам сякеры
Абервянелыя дубы
I прымушалі нас паверыць,
Што секчы трэба для сяўбы.

I секлі часта без патрэбы,
У сэрцах тоячы пратэст,
Прычым на гэты гвалт ганебны
Ішлі, як на вялікі фэст.

Няслі крыклівыя плакаты,
I кожны рваў натужна рот...
Што не прыбудзе хлеба ў хату,
Ты ўсё-ткі ўбачыў, мой народ!

Адчуўшы ўчора вецер вольны,
З душы ты саскрабаеш бруд,
Дык не дазволь жа больш ніколі
Загнаць сумленне ў цёмны кут!