Нарадзіўся 8 лютага 1951 года ў вёсцы Хрыстова Пастаўскага раёна. Сапраўднае імя - Іван Вільгельмавіч. Пасля заканчэння васьмігодкі вучыўся ў Полацкім ГПТВ-66, працаваў на Віцебскім заводзе сантэхзагатовак, затым скончыў марскую школу ў горадзе Находка на Далёкім Усходзе. Пасля вайсковай службы пад Хабараўскам скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1983). Працаваў рэдактарам літаратурнага аддзела часопіса «Вожык» (1993–1994).
Друкуецца з 1974 г. Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў «Лагодны прамень раніцы» (1988), «Асцюкі за каўняром» (1989) і інш. Творы пераважна ў жанры сатыры і гумару. Аўтар зборнікаў «Бедны конь» (1992), «Трава ў вушах» (1994), «Родны мацярык» (1995), «Намінальны людзень» (2005).
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.