Аб сьвіным і чалавечым.
Не крыўдай малпавым макакам,
Да чалавека здаўніны,
Усьлед за кошкай і сабакай,
Прыляпіўся род сьвіны.
Не крыўдай малпавым макакам,
Яго прызналі да людзей
Падобным норавам і тварам,
Вось толькі ногі карацей.
І гэтых ног ажно чатыры,
А чалавеку ўсяго дзьве,
Няроўна гэтак сь надзялілі!
Мабыць, каб пасьвілась ямчэй.
Але ж даволі. Кпін даволі.
Кожнаму жыцьцё сваё;
Яго палон, яго няволя,
Прага яго і хараство.
Жыцьцём не ганарусь свіным,
Лычом не варухну гайна,
Хоць колісь я падсьвінкам быў,
Хоць зараз сьвінтус я, Кабан.
-10.10.20.