Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аб тым як штурмавікі ў Менску зьнішчылі новую хунту

Сярэдняя: 1 (1 голас)

Калі міліцыя
Прысвоіць найменне сабе "апазыцыя"
У гэтае імгненне ў барацьбе
Пачнецца новая традыцыя:
Штогод чэкісты, пагранцы,
Вайскоўцы-сувязісты-радыё
Таксама будуць радыя
Да іх канешне далучыцца,
Яешню ўлады падзяліць,
Салодка есці-піць, гатовыя і іншых розных,
Паміж сабою ўсіх адрозных, вайсковых радоў
Генералаў.Ва ўрадзе новым іх не мала.
На Прыпяці прачнецца флот,
Загад аддасць: аддаць швартовы і канцы!
Быў адмірал у іх фартовы.
(Але ён праўда потым пажыццёвы адбываў.)
"Народнай рэвалюцыі" айцы
Сухімі выбрацца з вады
Жадаюць пасля бунта -
На флэт злятаюцца ў Дразды,
Зьмяняецца на хунту хунта.
Секунду пратрымаюцца наўрадзьці.
Бо правядуць ў Драздах сваю нараду
Баявікі з нацыянал-атраду смелых
Пасля загаду кожнаму камраду:
Штурмавікі, на ўрад ісці,
Усталяваць уладу белых на вякі!